Работу ў сферы атамнай энергетыкі сумесна будуць праводзіць Беларусь і Арменія. Пагадненне падпісана па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Развіваць двухбаковыя адносіны Мінск і Ерэван будуць пры дапамозе ўсіх інструментаў, даступных на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Арменія ўжо прапанавала Беларусі інвеставаць у машынабудаванне, харчовую прамысловасць, аграбізнес, альтэрнатыўную энергетыку і турызм. У якасці платформы для сумесных праектаў Ерэван прапануе выкарыстоўваць свабодныя эканамічныя зоны, у якія Арменія гатова прымаць кампаніі з беларускім капіталам.