Белдзяржуніверсітэт увайшоў у тройку лепшых універсітэтаў СНД

Фота: www.minsknews.by

 

У абноўленай рэдакцыі сусветнага вебаметрычнага рэйтынгу універсітэтаў Беларускі дзяржаўны універсітэт падняўся на 25 пазіцый і ўвайшоў у тройку лепшых універсітэтаў СНД. У агульным рэйтынгу БДУ заняў 584 месца. Сёння ў свеце налічваецца больш за 30 тыс. вышэйшых навучальных устаноў. Складальнікі рэйтынгу - навукоўцы з Іспаніі - прааналізавалі звыш 22 тыс. ВНУ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы вызначаліся па чатырох паказчыках: "ўплыў" - цытаванасць сайта, "прысутнасць" - памер сайта, "адкрытасць" - колькасць файлаў па пошукавай сістэме Google Scholar і "якасць" - колькасць публікацый супрацоўнікаў, якія трапілі ў 10% найбольш цытуемых у свеце па дадзеных Scopus.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动