фота: www.miasin.by
Саксафоннымі імправізацыямі на песні знакамітых армян Шарля Азнавура і Шэр пачаліся Дні культуры Арменіі ў Беларусі. У філармоніі прадставіў Дзяржаўны джаз-аркестр Арменіі. У Мінску салісты сусветна вядомага ансамбля не толькі выступяць, але і падзеляцца вопытам са студэнтамі Акадэміі музыкі. Яшчэ адна старонка ў двухбаковых культурных адносінах адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы. Армянскае кнігадрукаванне на 5 гадоў старэйшае за беларускае. Выдадзеная ў 1512 годзе так званая Пятніцкая кніга - ядро экспазіцыі, дастаўленай з Ерэвана.