фота: www.belta.by
Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі. Гасцей чакае яркая сустрэча з Дзяржаўным джазавым аркестрам Арменіі. Таксама ў праграме Дзён культуры - выстава старадаўняй армянскай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Мінчане атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з работамі сучасных армянскіх мастакоў у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Акрамя таго, Арменія сёлета з'яўляецца краінай-ганаровым госцем XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе ў сталіцы на гэтым тыдні.