У Мінску праходзяць Дні дзелавога супрацоўніцтва. У першую чаргу прадстаўнікоў Удмуртыі цікавіць беларуская сельгастэхніка. Цяпер у гэтым расійскім рэгіёне актыўна развіваюць сельскую гаспадарку. Прадпрымальнікі гатовы скааперавацца з беларускімі калегамі ў перапрацоўцы малака, выпуску беспілотнікаў і вытворчасці бытавой хіміі. Вынікам сустрэчы павінны стаць новыя кантракты. Развіццё адносін паўплывае на тавараабарот. Летась Мінск і Іжэўск нагандлявалі на 35 мільёнаў долараў.