фота: www.mfa.gov.by
Гэта пацвердзіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей падчас сустрэчы c дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам і спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах Прэзідэнта Беларусі Кентам Харстэдам. Бакі абмеркавалі высновы і рэкамендацыі выніковай справаздачы місіі АБСЕ. Гаворка ішла і аб перспектывах супрацоўніцтва з БДІПЧ і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ ў выбарчай і іншых сферах.