фота: www.ont.by
Выпрабаванні працягнуцца да трох месяцаў. Нагадаем, праект рэалізуецца з удзелам кітайскіх партнёраў. Касмічны апарат разлічаны на перадачу тэле-, радыёсігналу, а таксама забеспячэнне доступу ў Інтэрнэт. Прычым, праект - экспартны. Беларусь зможа аказваць паслугі сувязі ў космасе. Спадарожнік пакрые не толькі тэрыторыю Беларусі, але і краіны Еўропы, Афрыкі і Азіі.