фота: www.realbrest.by
Выраб шчапной птушкі аднавіў малады майстар Аляксандр Лаўрыновіч. Дарэчы, гэта не проста незвычайнае драўлянае ўпрыгажэнне інтэр’еру. Нашы продкі верылі ў сілу абярэга і абавязкова падвешвалі такую цацку над ложкам дзіцяці. Перад Калядамі птушку спальвалі ў печы. Лічылася, што разам з ёй згарае ўсё дрэннае, а потым абавязкова выразалі новую «птушку шчасця».