Беларусь гатова разгледзець любыя новыя ідэі і праекты замежных партнёраў.

фота: www.mir24.tv


         Беларусь разлічвае на актывізацыю эканамічных сувязей з Аўстрыяй, Швейцарыяй, Албаніяй, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выказаў надзею, што адкрыццё пасольства Аўстрыі ў Мінску надасць адчувальны імпульс ўзаемавыгадным кантактам у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах. Нягледзячы тое, што кантакты са Швейцарыяй стабільна развіваюцца, на думку кіраўніка беларускай дзяржавы, існуе велізарны нерэалізаваны патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння. Наша краіна зацікаўлена ў больш шырокай прысутнасці швейцарскага бізнесу на сваёй тэрыторыі. Беларусь разлічвае і на актывізацыю сувязей з Вялікабрытаніяй. Беларусь гатова прыняць з візітам Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Развіццё ўсебаковых адносін з Венесуэлай - адзін з прыярытэтаў нашай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы. Беларусь абавязкова будзе прытрымлівацца курсу развіцця адносін з Венесуэлай, выбранага Уга Чавесам. Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў запрашэнне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джейкабу Зуме наведаць з візітам Беларусь.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动