Беларусы наведалі некалькі гарадоў - Сакрамэнтэ, Кармайкл і Кардова, правялі сустрэчы ў мэрыях і бізнес-цэнтрах. Вынікам сталі дагаворы аб эканамічным і гуманітарным супрацоўніцтве. Горад Кардова выказаў жаданне стаць першым амерыканскім горадам-пабрацімам Гродна. У адной са школ госці сустрэліся і з беларускай дыяспарай. Неўзабаве туды адправяць кнігі на беларускай мове.