20 студзеня ў Беларусі можна назіраць за рэдкай астранамічнай з’явай – парадам планет. Меркурый, Венера, Марс, Юпітэр і Сатурн будуць бачныя на світанні. Прасцей за ўсё разгледзець Венеру і Юпітэр. Марс можна адрозніць па чырвоным ззянні. Парад планет будзе доўжыцца цэлы месяц.