Дзяржпагранкамітэт Беларусі разлічвае на міжнародную дапамогу ў арганізацыі малога прыгранічнага руху.

фота: www.bpc.by

 

     Пра гэта на старонках выдання “СБ. Беларусь сегодня” заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў. Сродкі могуць быць накіраваны, у прыватнасці, у рамках праграм ЕС па трансгранічным супрацоўніцтве, - упэўнены Леанід Мальцаў. За іх кошт можна ўстанавіць у пунктах пропуску асобную аўтаматызаваную сістэму пагранічнага кантролю грамадзян, якія перасякаюць мяжу ў спрошчаным парадку. Гэта знізіла б нагрузку на дзеючую сістэму. Варта шукаць і іншыя механізмы фінансавання, - лічыць старшыня Дзяржпагранкамітэта, - як для малога прыгранічнага руху, так і для павышэння транзітнага патэнцыялу нашай краіны.
      Дарэчы на пагранпераходах Беларусі захоўваецца спакойная дарожная сітуацыя, вялікіх чэргаў няма. У пунктах пропуску дарогі расчышчаныя, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, выкліканыя цыклонам “Даніела”. Пры гэтым пагранічнікі адзначаюць, многія вадзіцелі справядліва ўстрымліваюцца ад паездак на далёкія адлегласці.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动