Беларусь стала папулярным месцам адпачынку для замежных гасцей на навагоднія і калядныя святы.

фота: www.belta.by

      Мінск увайшоў у топ-10 навагодніх турыстычных напрамкаў для адпачынку расіян. Такія даныя прадстаўляе расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru. Беларуская сталіца таксама стала самым папулярным горадам для паездак расіян у краінах СНД.
      Між тым, абноўлены даведнік па Мінску з'явіцца ў  гэтым годзе, у выданне ўвойдзе інфармацыя аб новых славутасцях сталіцы, у тым ліку, пабудаваных да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014. На працягу года таксама абновяць турыстычную карту сталіцы і некаторыя тэматычныя буклеты. У бліжэйшы час з'явіцца каляндар турыстычных падзей Мінска на 2016 год. Інфармацыю пра самыя цікавыя культурныя, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы падрыхтуюць на рускай, англійскай і нямецкай мовах.
        У 2016 з'явіцца і карта гастранамічнага турызму Беларусі. На ёй пазначаць месцы, дзе можна паспрабаваць аўтэнтычныя нацыянальныя стравы, кулінарныя помнікі і даты "смачных" мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Да карты прапануюць і кулінарны зборнік, куды ўвойдзе каля 100 рэцэптаў беларускай кухні. Распрацаваны і спецыяльны мабільны дадатак для гастранамічных турыстаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动