Папраўкі па спрошчаным атрымані грамадзянства Беларусі ўступяць у сілу ў канцы красавіка 2016 года. Адна з асноўных тычыцца набыцця грамадзянства ў парадку рэгістрацыі, гэта значыць фактычна па спрошчанай схеме. Новая рэдакцыя закона дасць магчымасць нашчадкам людзей, якія пражывалі ў Беларусі да распаду СССР, прыехаць у краіну і атрымаць грамадзянства. Важна, што для іх патрабаванне аб бесперапынным сямігадовым пражыванні ў Беларусі стане неабавязковым.