Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведаў з афіцыйным візітам Беларусь.

Фота: www.president.gov.by


       Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь, абедзве краіны былі і застаюцца надзейнымі стратэгічнымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Азербайджана, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі перамовы спачатку ў вузкім складзе, затым у пашыраным з удзелам дэлегацый краін.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што нават у цяжкія часы ў плане эканомікі краіны захоўваюць тавараабарот на ранейшым узроўні, хоць з іншымі дзяржавамі адбыўся значны спад у гандлі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ільхаму Аліеву за ўсё тое, што азербайджанскі бок робіць для дзвюх краін, за супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Ільхам Аліеў у сваю чаргу адзначыў, што Азербайджан бачыць пазітыўную дынаміку і выніковасць па ўсіх напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю.

Беларусь і Азербайджан выказалі зацікаўленасць у нарошчванні магутнасцяў сумесных вытворчасцей і пашырэнні мадэльнага шэрагу  тэхнікі,
якая збіраецца ў Азербайджане, а таксама ў стварэнні новых кааперацыйных вытворчасцей з азербайджанскімі кампаніямі з выкарыстаннем вырабленых на месцы дэталяў і камплектуючых.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动