У Беларусі стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва.

          У бліжэйшыя дні пройдуць міжнародны форум бізнесу, стартап-канферэнцыя і біржа кансультацый. Беларуская мадэль эканамічнага развіцця прадугледжвае пастаянны рух у бок мадэрнізацыі механізмаў дзяржаўнага эканамічнага рэгулявання. Пра гэта на адкрыцці  V Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва, якім адкрыўся Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі, заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі. Важным напрамкам міністр назваў рост і дыверсіфікацыю экспарту тавараў і паслуг, забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю. Гэты прыярытэт прадугледжвае рэалізацыю ў поўным аб'ёме інтэграцыйнага патэнцыялу ў рамках ЕАЭС, пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, ЗША, Кітаем, Індыяй, умацаванне пазіцый на традыцыйных рынках і асваенне новых ніш ў краінах Лацінскай Амерыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Афрыкі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动