АРХІЕПІСКАП ГУДЖЭРОЦЦІ ПАКІДАЕ БЕЛАРУСЬ

Папа Рымскі прызначыў архіепіскапа Клаўдыё Гуджэроці апостальскім нунцыем (прадстаўніком Ватыкана) ва Украіне, паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Да гэтага архіепіскап Гуджэроцці прадстаўляў Ватыкан у Беларусі. Хто зойме яго месца - пакуль не паведамляецца. Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў Вероне. Ён скончыў факультэт Усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце Cà Foscari, а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Ансельма ў Рыме. У 1985 годзе паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў. Да свайго прызначэння Апостальскім нунцыем у Беларусі нёс служэнне ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动