"Жыццё Карэі" можна ўбачыць на выстаўцы ў Мінску.


        Больш як 200 твораў прадстаўлена на выстаўцы "Жыццё Карэі", якая адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Экспазіцыя дэманструе некалькі асноўных аспектаў карэйскай культуры - сацыяльнай, бытавой, духоўнай. Яе змест прысвечаны традыцыям Карэі, культуры паўсядзённага жыцця людзей. Напрыклад, сацыяльны блок звязаны са святкаваннем нараджэння дзіцяці, з вясельнымі абрадамі. Блок матэрыяльнай культуры фарміруе ўяўленне пра побыт карэйцаў. Тэматыка выстаўкі, якая расказвае пра духоўнае жыццё, прадстаўлена мастацтвам рэлігійным і свецкім. Будыйская бронза, скульптура суседнічае з класічным карэйскім жывапісам. Дата стварэння самых старых экспанатаў - 10-14 стагоддзі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动