Выніковая яўка на выбарах прэзідэнта Беларусі можа скласці больш за 80%. Пра гэта заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што на высокую яўку можа паўплываць той факт, што больш за 36% уключаных у бюлецені прагаласавалі датэрмінова. Старшыня ЦВК таксама адзначыла, што грамадзяне "адчуваюць да выбарчай кампаніі асабістыя пачуцці - яны выбіраюць сваю будучыню".