Эксперты лічаць, што твору, напісанаму ў традыцыях італьянскага Рэнесансу, не менш за 400 гадоў. Як з'явілася ікона ў Беларусі і хто яе аўтар, высвятляюць навукоўцы і святары. Юная Божая Маці і яе Дзіця Ісус на паўсферы. Калі абраз знайшлі ў адной з вёсак, на ім быў толькі тоўсты пласт бруду. Старадаўні жывапіс выявілі рэстаўратары.