Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з ЕС.


        Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка ў дыялогу з ЕС, якая абазначылася апошнім часам, прывядзе поўнай нармалізацыі адносін. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу замежных дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у сілу геаграфічнага становішча і аб'ектыўных прычын адносінам з Еўрапейскім саюзам надае асаблівае значэнне. Сітуацыя ў рэгіёне, агульныя выклікі і пагрозы патрабуюць цесных кантактаў і пошуку сумесных рашэнняў, - сказаў беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з ЕС. На яго думку, перспектыўнымі могуць стаць сумесныя інфраструктурныя праекты ў сферы транспарту, энергетыкі, іншых сфер эканомікі, а таксама ў развіцці дагаворна-прававой базы.
       Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу і на двухбаковых адносінах з некаторымі краінамі. Так, прымаючы даверчыя граматы пасла ФРГ Петэра Дэтмара, ён выказаў надзею, што перыяд ўзаемнага непаразумення і недаверу ў адносінах з Германіяй сыходзіць у мінулае. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што агульная зацікаўленасць у захаванні бяспекі і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, плённыя кантакты ў розных галінах ствараюць добрыя перадумовы для пашырэння і паглыблення беларуска-германскіх сувязей. Таксама Беларусь нацэлена на далейшае нарошчванне гандлёва-эканамічных і крэдытна-інвестыцыйных кантактаў з Аўстрыяй, - заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы пасла Аўстрыі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Эміля Брыкса. Кіраўнік беларускай дзяржавы з задавальненнем адзначыў характэрныя для апошніх гадоў пазітыўныя тэндэнцыі ў двухбаковых адносінах.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动