Выканаўчы савет Дзіцячага фонду ААН зацвердзіў краінавую праграму ЮНІСЕФ для Беларусі на 2016-20 гады.

        Бюджэт новай праграмы - $ 8,5 млн. Яна накіравана на падтрымку намаганняў нашай краіны па найлепшым забеспячэнні інтарэсаў дзяцей на нацыянальным узроўні. Асаблівая ўвага нададзена пытанням падтрымкі сям'і. Праграма таксама прадугледжвае садзейнічанне ўраду з боку ЮНІСЕФ па забеспячэнні доступу дзяцей з асаблівымі патрэбамі да комплекснага медыцынскага догляду, якаснай адукацыі, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас высока ацаніў новую краінавую праграму. Ён таксама адзначыў, што Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва па забеспячэнні правоў дзяцей з усімі партнёрамі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动