Папярэдняя місія назіральнікаў за выбарамі ад ПАСЕ пачала работу ў Беларусі.


       Беларускі бок гатовы аказаць садзейнічанне місіі назіральнікаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Пра гэта заявіў кіраўнік ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з папярэдняй місіяй наглядальнікаў ПАСЕ на прэзідэнтскіх выбарах у Беларусі. Ён таксама адзначыў, што ёсць усе падставы для таго, каб назіральнікі зрабілі аб'ектыўнае заключэнне пасля выбараў.
       Як паведамлялася, дэлегацыю ПАСЕ павінна была ўзначаліць армянскі дэпутат Арпінэ Аванісян, але 4 верасня яна была прызначана на пасаду міністра юстыцыі Арменіі, таму не зможа наведаць Мінск. У выніку папярэднюю місію ПАСЕ ўзначаліў турэцкі дэпутат Рэа Дзенеміч. На сустрэчы ў парламенце ён асабліва падкрэсліў, што місія мае намер выслухаць усе заўвагі і прапановы беларускага боку.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动