Беларусь прадставяць некалькі буйных турыстычных кампаній і тураператараў. Мэта мерапрыемства – развіццё ўнутранага турызму і знаёмства з турыстычным патэнцыялам іншых краін. Гасцей чакае насычаная праграма – удзел у традыцыйным шляхецкім абрадзе “Келіх кола”, этнамерапрыемства “Славянскія традыцыі”, кулінарныя майстар-класы.