У цэнтры Глуска з’явіцца макет старажытнага замка. Ён размесціцца на тэрыторыі гістарычнага Замчышча. Сёння яго малюнак - адзін з асноўных элементаў герба Глускага раёна. Паменшаны макет будучай пабудовы з прывязкай да мясцовасці захоўваецца ў раённым гісторыка краязнаўчым музеі, так што ёсць магчымасць прадставіць, як будуць выглядаць вежы і сцены з умацаваннямі. Аднавілі макет галоўнай глускай славутасці па малюнках і летапісах.
Нагадаем, заснаваў замак у 1522 годзе князь Юрый Гальшанскі, будоўля паклала пачатак узнікненню Новага Глуска.