Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ЕС з Беларуссю можа быць падпісана да канца старшынства Латвіі ў ЕС. Пра гэта заявіў дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговіч. На яго думку, зрабіць гэта падчас саміту Усходняга партнёрства бакі не паспеюць. "Наша мэта - прыйсці да канкрэтных рашэнняў да канца латвійскага старшынства ў ЕС. Думаю, што ў пятніцу мы будзем абмяркоўваць гэтыя тэмы, але на канкрэтнае падпісанне дакументаў спадзяёмся ў сярэдзіне чэрвеня", - падкрэсліў прадстаўнік латвійскага знешнеэканамічнага ведамства.