У Беларусі ў гэты дзень праводзяцца дабрачынныя вечары для апякунскіх сем'яў з дзецьмі, сустрэчы шлюбных пар, якія маюць вялікі вопыт сямейнага жыцця, святочныя мерапрыемствы для дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Сацыяльная абарона сем'яў, ахова мацярынства і дзяцінства – гэта напрамкі беларускай палітыкі. У краіне рэгулярна ўдасканальваюць механізмы такой падтрымкі, адна з апошніх навінак у гэтай сферы - праект «Вялікая сям'я». Калі пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей на дэпазітны рахунак сям'і пералічваюць 10 тысяч долараў. На працягу наступных пяці гадоў на гэтую праграму вылучаць каля 800 млн долараў.