Рэзідэнтамі парку "Вялікі камень" маюць намер стаць яшчэ 13 буйных кітайскіх кампаній.


         Рэзідэнтамі парку "Вялікі камень" маюць намер стаць яшчэ 13 буйных кітайскіх кампаній. Пра гэта паведаміў на Беларуска-кітайскім бізнес-форуме кіраўнік адміністрацыі парку Андрэй Галь. У якасці рэзідэнтаў парку ўжо зарэгістраваныя такія буйныя кітайскія карпарацыі, як Huawei і ZTE. Ён падкрэсліў, што ў парку створаны ўсе ўмовы, каб ён стаў платформай для прасоўвання інвестыцый і высокіх тэхналогій у беларускую эканоміку. Канцэпцыя парку прадугледжвае стварэнне зручнай інфраструктуры для развіцця бізнесу, істотнае падатковае паслабленне для ўдзельнікаў праекта на працяглы перыяд, а таксама забеспячэнне комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў парку.
      Між тым, China Merchants Group плануе пабудаваць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень" лагістычны цэнтр плошчай 1 кв.км. і коштам $ 500 млн. Лагістычны аб'ект стане сувязным звяном паміж Азіяй і Еўрасаюзам.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动