Старшыня КНР заяўляе аб гатоўнасці адкрыць новую эпоху ў развіцці беларуска-кітайскага партнёрства

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін заяўляе аб гатоўнасці адкрыць новую эпоху ў развіцці беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым кітайскі лідар заявіў сёння на афіцыйных перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

Старшыня КНР падкрэсліў вялікі асабісты ўклад Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё беларуска-кітайскай дружбы. Паводле яго слоў, за мінулыя гады ў міжнароднай абстаноўцы адбыліся вельмі глыбокія і складаныя змены, аднак Кітай і Беларусь заўсёды давяраюць адзін аднаму, аказваюць падтрымку і дапамогу. "Я гатовы з вамі падтрымліваць цесныя кантакты і сувязі, абмяркоўваць пытанні, звязаныя з развіццём двухбаковых адносін, каб разам з вамі адкрываць новую эпоху ў кітайска-беларускіх адносінах усебаковага стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў кітайскі лідар.

Сі Цзіньпін адзначыў, што за апошнія гады ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі дасягнуты ўражальныя поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве, у тым ліку захоўваецца палітычная стабільнасць, паступальна развіваецца эканоміка.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动