Беларусь святкуе Дзень Перамогі

Беларусь святкуе Дзень Перамогі.

Ваенны парад, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў у Мінску. У ім прынялі ўдзел больш за 5 тыс. ваенных і каля 250 адзінак тэхнікі. У тым ліку, перад трыбунамі прайшлі воіны і тэхніка асноўнага стратэгічнага саюзніка Беларусі – Расіі, а таксама аркестр ВПС ЗША ў Еўропе. Можна было ўбачыць ваенную тэхніку 30-40-х гадоў мінулага стагоддзя і лепшыя ўзоры тэхнікі пасляваенных гадоў, а ў небе над Мінскам - паветраны парад.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на парадзе, заклікаў памятаць трагічныя ўрокі мінулай вайны. Важнейшы з гэтых урокаў такі: няма нічога больш каштоўнага чым мір. І ніякія амбіцыі, ніякія разлікі, ніякія інтарэсы не вартыя таго, каб прыносіць ім у ахвяру чалавечыя жыцці ", - упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动