Часопіс Global Finance назваў Беларусбанк лепшым беларускім банкам на рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

           Міжнародны фінансавы часопіс Global Finance назваў Беларусбанк лепшым беларускім банкам на рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2015 годзе, паведамілі ў прэс-службе банка. Крытэрыямі для адбору былі: рост актываў, даходнасць, доўгатэрміновая стратэгія, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтаздольнасць і інавацыйныя прадукты. У конкурсе прымалі ўдзел банкі з 21 краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Для павышэння дакладнасці даследавання апытваюцца карпаратыўныя чытачы часопіса. Вынікі публікуюцца аўтарытэтным выданнем штогод на працягу 22 гадоў. Звання лепшага па версіі Global Finance Беларусбанк удастойваецца чацвёрты раз.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动