У кастрычніку гастрольная карта Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ўключае Расію, Францыю, Галандыю і Бельгію. Так, напрыклад, салісты Вялікага тэатра Беларусі з вялікім поспехам выступілі ў Вялікім тэатры Расіі. У Маскве адбыліся беларуска-расійскія творчыя сустрэчы, у праграму якіх увайшлі круглы стол з удзелам пісьменнікаў і журналістаў, а таксама сумесны канцэрт маладых оперных салістаў двух тэатраў.