МЗС Беларусі задаволены, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швецыі ўспомніў аб прынцыпах дыпламатычнага супрацоўніцтва.

         МЗС Беларусі задаволены, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швецыі Карл Більт нарэшце ўспомніў аб прынцыпах дыпламатычнага супрацоўніцтва. Так прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Андрэй Савіных пракаментаваў заяву кіраўніка МЗС Швецыі Карла Більта наконт таго, што Швецыя вядзе перамовы пра вяртанне свайго пасла ў Мінск. Беларусь шчыра спадзяецца, што шведскі бок ўспомніць таксама, што дыпламатычныя прадстаўніцтвы ствараюцца для ўмацавання кантактаў паміж краінамі, а паслы замежных дзяржаў не могуць у сваіх дзеяннях выходзіць за межы стандартаў легальнай дыпламатычнай дзейнасці, - сказаў Андрэй Савіных . Беларускі бок заўсёды адкрыты для прынцыповага дыялогу. Але наша краіна будзе гатова вярнуцца да ранейшага status quo, калі будзе ўпэўнена, што шведскі бок сапраўды зацікаўлена ў развіцці канструктыўных двухбаковых адносін, - адзначыў Андрэй Савіных.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动