Сустрэча Лукашэнкі з журналістамі беларускіх і замежных СМІ праходзіць у фармаце адкрытага дыялогу

      Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі беларускіх і замежных СМІ праходзіць у фармаце адкрытага дыялогу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
     Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што на сустрэчы тэм закрытых няма і ён гатовы адказаць на ўсе пытанні. "Паколькі праблем і пытанняў нямала, давайце адкрыта і канструктыўна аб гэтым гаварыць", - прапанаваў ён.
      Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму сёння крыху зменены фармат яго сустрэчы з журналістамі. "Я прапанаваў, каб гэта быў адкрыты дыялог, а не зусім прэс-канферэнцыя, каб прысутныя тут, задаючы пытанні, маглі выказацца на тую ці іншую тэму", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
      "Хачу абсалютна шчыра сказаць, што для мяне гэта вельмі важная сустрэча, паколькі вы - самая дасведчаная катэгорыя насельніцтва, цікавіцеся ўсім: ад плётак да глабальных пытанняў, і гэта правільна. У вас склаліся пэўныя меркаванні і ўражанні, - адзначыў Прэзідэнт. - Я хацеў бы ведаць аб тым, як жыве грамадства, каб, прымаючы нейкія кіраўніцкія рашэнні, не дапусціць вялікіх памылак. Таму я запрашаю вас да адкрытага дыялогу, размовы, разлічваю на разуменне і шчырасць. Гэта ж я вам абяцаю ў ходзе нашай сустрэчы".


 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动