Дэлегацыя Татарстана наведае Беларусь

Дэлегацыя Татарстана на чале з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам прамысловасці і гандлю Равілем Зарыпавым наведае Беларусь.

Прадугледжана сустрэча з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Бакі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў сферы аўтамабільнай прамысловасці, нафтахімічнай галіны, навукі, адукацыі і інавацый. Дэлегацыя наведае шэраг беларускіх прадпрыемстваў. Падчас візіту пройдзе пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана, чакаецца падпісанне плана мерапрыемстваў на 2015-16 гады да пагаднення паміж урадамі Татарстана і Беларусі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动