Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся ў Маскве са старшынёй ПА АДКБ, старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргеем Нарышкіным, паведамляе БЕЛТА.
Быў абмеркаваны парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Савета ПА АДКБ, а таксама арганізацыйныя пытанні правядзення ў снежні гэтага года чарговай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, на якой плануецца прыняцце бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, прайшла сустрэча Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй Мажыліса Парламента Казахстана Кабібулай Джакупавым, тэмай якой былі актуальныя пытанні развіцця двухбаковага парламенцкага супрацоўніцтва.