Нацыянальная авіякампанія "Белавія" можа змяніць дызайн

Упершыню за два дзесяцігоддзі нацыянальная авіякампанія "Белавія" можа змяніць дызайн. Прапанаваны канцэпт ад дызайнера Ільі Андрэева пакуль не зацверджаны, але васілёк на хвасце самалёта - самы папулярны праект у Інтэрнэце. Беларуская кашуля з вышыўкай, васількі або бусел - гэтыя канцэпты зараз таксама абмяркоўваюцца. Не выключана, што адзін з іх можа з'явіцца на самалётах авіякампаніі. Паняцце "рэбрэндынг" уключае не толькі новую прыгожую абалонку. Цалкам павінна быць перагледжана і філасофія кампаніі - ад формы праваднікоў да візітных картак.  Прапанову аб рэбрэндынгу зрабіла карпарацыя "Боінг". Яшчэ ў чэрвені "Белавія" падпісала кантракт аб пакупцы трох новых самалётаў. Яны павінны папоўніць флот у пачатку 2016 года.  

 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动