Кансультацыі Міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі па праблематыцы ўзаемадзеяння ў АБСЕ і Савеце Еўропы пройдуць у Мінску на гэтым тыдні. Бакі плануюць абмеркаваць падрыхтоўку да нарады міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ, правядзенне якой запланавана ў снежні 2012 года ў Дубліне.