Вырашэнне праблем, якія хвалююць моладзь, з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.