Дэлегацыя прафсаюзаў Аўстрыі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Партугаліі і Сербіі па запрашэнні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі наведае нашу краіну з рабочым візітам. Падчас візіту ў Мінску пройдзе пасяджэнне Сакратарыята Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай Федэрацыі прафсаюзаў. Эксперты абмяркуюць перспектывы далейшага супрацоўніцтва, падзеляцца вопытам работы па абароне правоў працоўных.