Беларуская калекцыя мастакоў-экспрэсіяністаў з'яўляецца адной з буйнейшых ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Яна складаецца з 69 жывапісных, графічных і скульптурных работ са збораў банка, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і прыватных калекцый.Экспазіцыя, што ўпершыню дэманструецца за межамі Беларусі, з'яўляецца прэзентацыяй твораў майстроў Парыжскай школы пачатку ХХ стагоддзя, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і сталі ў далейшым сусветна вядомымі.