Парламенцкая дэлегацыя Малайзіі наведвае Беларусь. Падчас візіту замежныя госці сустрэнуцца з віцэ-спікерам ніжняй палаты парламента Віктарам Гумінскім, а таксама кіраўніцтвам МЗС і Дзяржкамваенпрама. Таксама дэлегаты з Малайзіі пабываюць на беларускіх заводах і ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай. Адзначым, краіны летась нагандлявалі больш чым на 160 мільёнаў долараў. Мінск і Куала-Лумпур супрацоўнічаюць у эканамічнай і культурнай галінах, распрацоўваюцца магчымасці кантактаў у адукацыі.