Кіеў адкрыты для дыялогу з краінамі Мытнага саюза.


       Кіеў адкрыты для дыялогу з краінамі Мытнага саюза, - так перспектывы правядзення перамоў лідараў Украіны і краін мытнай "тройкі" - Расіі, Беларусі і Казахстана - пракаментаваў кіраўнік дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабейнос ў эфіры тэлеканала "Украіна". Па яго словах, абмяркоўваюцца розныя варыянты, даты і месцы для такіх важных сустрэч. 
        Між тым жыхары Украіны, у асноўным з Луганскай і Данецкай абласцей, знаходзяць прытулак, працу і сацыяльную падтрымку ў Беларусі. У асноўным перасяленцаў прымаюць Гомельскі і Брэсцкі рэгіёны нашай краіны, а таксама сталіца і Мінскі раён. Паводле звестак МУС, на сёння ў Беларусі зарэгістравана каля 26 тысяч грамадзян Украіны, якія вымушана пакінулі сваю краіну. Для іх рэгістрацыі і аказанні своечасовай дапамогі створаны дадатковыя пункты прыёму. Украінцам, якія прыбылі ў Беларусь, аказваецца дапамога ў працаўладкаванні, медыцынскім абслугоўванні. А з 1 верасня дзеці перасяленцаў пойдуць у навучальныя ўстановы нашай краіны.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动