Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым ініцыятыву сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны.


          Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расіі, Казахстана і Украіны. Двойчы адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Лідары абмеркавалі функцыянаванне ЕАЭС ва ўмовах увядзення Расіяй эмбарга на шэраг катэгорый замежнай прадукцыі і звязаныя з гэтым пытанні транзіту забароненага грузу праз Беларусь. Пільную ўвагу надалі сітуацыі ва Украіне ў сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС і забаронай на ўвоз асобных тавараў з Украіны ў Расію. Адной з цэнтральных тэм стала ініцыятыва аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны. Тэма будучай сустрэчы стала прадметам абмеркавання у тэлефоннай размове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў калег аб тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Акрамя двухбаковага супрацоўніцтва, лідары Беларусі і Украіны абмеркавалі ўзаемаадносіны Украіны з МС, магчымы фармат сустрэчы Прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动