МЗС Беларусі разлічвае, што праблемы гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Украіны будуць вырашацца шляхам кансультацый.


      Міністэрства замежных спраў Беларусі разлічвае, што ў далейшым праблемы гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Украіны будуць вырашацца шляхам кансультацый. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства. Адзначаецца, што МЗС з задавальненнем успрыняло прыняцце Міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі Украіны рашэння ад 5 жніўня "Аб прыпыненні дзеяння некаторых рашэнняў Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі". З даты ўступлення ў сілу гэтага рашэння ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх тавараў у Беларусі прымяняцца не будзе. Такім чынам, якія-небудзь абмежаванні, уведзеныя ва ўзаемным гандлі, цалкам устараняюцца, - гаворыцца ў заяве.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动