Традыцыйнае свята "У гасцях у Марка і Бэлы" пройдзе ў Віцебску

У Віцебску дзень нараджэння Марка Шагала, па традыцыі, адзначаць святам "У гасцях у Марка і Бэлы", паведамляе БЕЛТА. Штогадовае свята адбудзецца ў садзе дома-музея мастака на вуліцы Пакроўскай. Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей горада на літаратурна-музычную кампазіцыю з удзелам яўрэйскіх калектываў. Акрамя таго, на свяце будзе гучаць аўтарская песня. Музей Марка Шагала ўключае ў сябе арт-цэнтр Шагала і мемарыяльны дом-музей мастака. Арт-цэнтр адкрыты ў 1992 годзе. У яго фондах каля 300 графічных лістоў Марка Шагала. У калекцыі знаходзяцца таксама 200 лістоў тыражнай графікі еўрапейскіх мастакоў авангарду. У фондах навуковай бібліятэкі музея 5 тыс. кніг, прысвечаных Шагалу, мастакам еўрапейскага і рускага авангарду. Штогод музей Марка Шагала ў Віцебску наведваюць больш за 30 тыс. турыстаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动