Адносіны Беларусі і Расіі дынамічна развіваюцца на прынцыпах саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства

Адносіны Беларусі і Расіі дынамічна развіваюцца на прынцыпах саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Крамля ў сувязі з візітам у Мінск Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Па выніках мінулага года беларуска-расійскі тавараабарот склаў  амаль $40 млрд. Знешнепалітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі мае сістэмны і шматпланавы характар. Расія і Беларусь выступаюць з адзіных або блізкіх пазіцый па асноўных міжнародных праблемах, цесна супрацоўнічаюць у ААН, іншых універсальных і рэгіянальных арганізацыях. Беларуска-расійскае інтэграцыйнае супрацоўніцтва інтэнсіўна развіваецца як у Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы, так і па лініі Саюзнай дзяржавы. Рэалізуецца каля 40 міждзяржаўных эканамічных, абаронных, сацыяльных праграм і праектаў, фінансаванне якіх ажыццяўляецца з саюзнага бюджэту.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动