Узаемадзеянне АДКБ і будучага Еўразійскага эканамічнага саюза можа развівацца па прынцыпе адносін НАТА і Еўрасаюза

Узаемадзеянне АДКБ і будучага Еўразійскага эканамічнага саюза можа развівацца па прынцыпе адносін НАТА і Еўрасаюза. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БЕЛТА выказаў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Па яго словах, ёсць дзве мадэлі работы ў гэтым накірунку. Першая мадэль, якая выкарыстоўваецца сёння, напрыклад, у Еўропе - НАТА і Еўрасаюз: ні адна дзяржава не прымаецца ў Еўрасаюз, пакуль яно не ўступіць у Паўночна-Атлантычны альянс. НАТА займаецца бяспекай, Еўрасаюз - палітыкай, эканомікай і гэтак далей. Такую ж схему мяркуецца пакуль ўжыць і ва ўзаемаадносінах Еўразійскага эканамічнага саюза і АДКБ. Гэта значыць саюз будзе вырашаць пытанні эканомікі, а АДКБ - палітыкі і бяспекі. Разам з тым Мікалай Бардзюжа не выключыў, што на нейкім этапе, калі і АДКБ, і, асабліва, Еўразійскі эканамічны саюз стануць больш дасканалымі, калі будуць адладжаны усе механізмы ўзаемадзеяння, паўстане патрэба ў іх зліцці. 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动