Ва ўсіх дзяржаўных музеях адкрыюцца тэматычныя выставы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі

Ва ўсіх дзяржаўных музеях Беларусі, а іх ў краіне 154, адкрыюцца тэматычныя выставы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але галоўнай падзеяй ў межах падрыхтоўкі да Дня вызвалення Беларусі стане адкрыццё новага Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Плануецца, што музей адчыніць дзверы для наведвальнікаў 2 ліпеня.
*
70-годдзю вызвалення Беларусі прысвечаны патрыятычны праект "Музей-бус". Перасоўная выстава прыпаркавалася ў Гомелі. Экспазіцыя музея - гэта зброя, асабістыя рэчы салдат, дзённікі і лісты - папоўнілася рарытэтамі з Гомельскага абласнога музея ваеннай славы. Нагадаем, маладзёжны марафон "70!" стартаваў 12 чэрвеня ў Мінску. Выстава праехала па ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. 30 чэрвеня "Музей-бус" спыніцца ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы", а затым вернецца ў сталіцу для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动