Юбілейныя медалі ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ўручаны ветэранам у Аўстраліі і Таджыкістане

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці" пройдуць ў Мінску 3 ліпеня. Пасля іх заканчэння адбудзецца гала-канцэрт "Дарогамі вызваліцеляў", затым стартуе акцыя "Праспяваем гімн разам", а ў 00.00 начное неба Мінска асвяціць салют. У парадзе возьмуць удзел амаль 4 тыс. вайскоўцаў і каля 240 адзінак баявой тэхнікі. Асноўным лейтматывам шэсця стане святкаванне 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі. Усяго ў перадсвяточныя і святочныя дні ў Мінску адбудзецца больш за 80 мерапрыемстваў. Адной з галоўных падзей да святкавання ў Беларусі Дня Незалежнасці, стане адкрыццё 2 ліпеня новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Між тым, урачыстасці з нагоды юбілейнай даты праходзяць і за межамі нашай краіны. Юбілейныя медалі ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ўручаны ветэранам, якія жывуць у Аўстраліі і Таджыкістане. У Арменіі ўрачыста адкрыліся Дні беларускага кіно. Шэраг мерапрыемстваў у Ізраілі адкрыла ўрачыстая сустрэча ў Ашдодзе, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Беларусі. Яе арганізатарамі выступілі ашдодское аддзяленне Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі. У ізраільскім горадзе Рэховат адкрыўся мемарыял франтавікам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动